З 31 снежня да 5 студзеня асабісты склад органаў унутраных спраў будзе несці службу па ўзмоцненым варыянце, перадае БелаПАН.

Таксама будзе ўзмоцнена ахоўвацца грамадскі парадак падчас набажэнстваў Нараджэння Хрыстовага з 24 на 25 снежня і з 6 на 7 студзеня.

Пад кантроль будуць узяты ўсе месцы правядзення масавых святочных мерапрыемстваў. Пропуск будзе ажыццяўляцца праз КПП, а грамадзян абавязкова будуць надглядаць і здымаць на відэа На гулянні не пусцяць п'яных. Спіс забароненых праносіць прадметаў размешчаны на сайце МУС. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна