Карова каня з’ела. У засценку Перакорка Вілейскага павета аднаму тутэйшаму гаспадару здарылася няшчасце праз малы ці ўжо надта вялікі розум. Узяўшы за каня, забранага пад вайну, каля двухсот рублёў ды далажыўшы яшчэ колькі рублёў дамашніх, ён схаваў усё гэта, звязанае ў вузялок, у ложка. Праз некалькі дзён жонка выкінула салому з ложка ў хлеў, дзе стаяла карова, а з саломай — і грошы. Карова любіла есці тканіну, дык і з’ела тую анучыну з папяровымі грашыма.

«НН». №51—52. 1914.

Чалавек года — Жанна Літвіна. Беларуская асацыяцыя журналістаў, што адчайна змагаецца за выжыванне незалежных СМІ, сёння пераўтварылася ў сапраўднае Міністэрства інфармацыі, якое служыць свабодзе слова. А яго міністарка (слова «міністр» на лаціне, дарэчы, першапачаткова азначала «служыцель») — Жанна Літвіна.

«НН». №48. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0