ДТЗ адбылося раніцай 23 снежня на вуліцы Авіяцыйнай у Светлагорску. Недалёка ад праезнай часткі гарэў дом, начальнік ДАІ горада па дарозе на працу вырашыў даведацца, ці патрэбна дапамога па арганізацыі руху ў месцы надзвычайнай сітуацыі, і стаў пераходзіць дарогу па «зебры».

«У гэты момант на яго здзейсніў наезд 41-гадовы кіроўца Mercedes C180», — распавяла Тут.баю прадстаўнік ДАІ Гомельскай вобласці Вольга Развякова.

Начальнік ДАІ Светлагорска Андрэй Малаеў атрымаў у ДТЗ сур'ёзныя траўмы ног і хрыбетніка і быў шпіталізаваны.

У момант наезду (у цёмны час сутак) афіцэр быў у форменнай вопратцы са святлоадбіўнымі элементамі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0