Бясплатнае мабільнае дастасаванне «Не маўчы па-беларуску!» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» дасяжнае ўсім карыстальнікам Android, а неўзабаве – і iOS
Унікальны каляндар «Не маўчы па-беларуску!» на 2015 год цяпер заўсёды з вамі. Такі прыемны і карысны святочны падарунак падрыхтавала кампанія «Будзьма беларусамі!» для ўсіх карыстальнікаў Android. А неўзабаве мабільны каляндар з’явіцца і для iOS.
Перайсці на старонку дастасавання ў Play Market! (Будзем удзячныя за высокую адзнаку дастасаванню!)
Новы год з календаром «Не маўчы па-беларуску!» ад «Будзьма!» – гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, якія будуць заўжды з вамі на вашых любімых прыладах.
Папяровую версію насценнага календара, ідэю і дызайнерскае афармленне якога прапанаваў Анатоль Лазар (студыя «Адліга»), была прэзентавана напрыканцы лістапада. За кароткі час каляндар ужо некалькі разоў дадрукоўваўся, і зараз яго ўсё яшчэ магчыма набыць ТУТ.
Спецыяльна для кампаніі «Будзьма беларусамі!» мабільную версію календару зрабіла Студыя Ігара Назаранкі.
Набываем папяровыя календары ў падарунак сабе і блізкім!
Усталёўваем бясплатнае дастасаванне для Android!
Сочым за навінамі і чакаем для iOS!
Не маўчым разам па-беларуску ў 2015 годзе!





