БелТА

БелТА

Выступаючы на навагоднім дабрачынным свяце «Нашы дзеці» кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што, напэўна, нават дзеці, якія не цікавяцца палітыкай, ведаюць, што сёння то там, то тут успыхваюць войны.

«І ўжо зусім ля нашага парога, у нашых родных братоў ва Украіне не ўсё так добра. Прынамсі, не ва ўсёй Украіне. Дзе-нідзе там плачуць дзеці, дзе-нідзе не так сустракаюць Новы год, як сустракаем мы. Таму мы ўсе з вамі жадаем самага лепшага, дабра, міру і шчасця тым дзецям, якія сёння гэтага пазбаўленыя», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0