У гэтым годзе каля цэнтральнай навагодняй ёлкі на плошчы Перамогі ў Віцебску будуць дзяжурыць кругласуткава. Гэтая мера з'яўляецца навіной у звыклым сцэнары працы праваахоўных органаў у перадсвяточныя і святочныя дні, паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Скарыновіч.

Над галоўнай навагодняй ёлкай Віцебска ў 2010 годзе Сяргеем Каваленка быў узняты нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Фота — Сяргей Серабро

Фота — Сяргей Серабро

Для забеспячэння грамадскага парадку і бяспекі грамадзян, а таксама ўплыву на аператыўную абстаноўку ў калядныя і навагоднія святы кіраваннем прыняты арганізацыйныя меры. У прыватнасці, асабісты састаў органаў унутраных спраў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы з 24 снежня па 8 студзеня, арганізавана работа ўзмоцненых следча-аператыўных груп. Забяспечана ахова грамадскага парадку ў месцах продажу ёлак, а таксама захаванасць алей, якія растуць каля адміністрацыйных будынкаў.

З 24 снежня гэтага года па 13 студзеня 2015-га на тэрыторыі вобласці больш чым у 650 месцах запланавана правядзенне масавых мерапрыемстваў, прысвечаных калядным і навагоднім святам. Пляцоўкі абследуюцца на адпаведнасць патрабаванням бяспекі супрацоўнікамі міліцыі сумесна з прадстаўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, МНС, іншых зацікаўленых ведамстваў. На ахове грамадскага парадку падчас мерапрыемстваў будуць задзейнічаны супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў МУС.

«Акрамя таго, рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў па выяўленні фактаў незаконнага абароту піратэхнічных вырабаў і іншыя дзеянні ў адпаведнасці з патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да забеспячэння грамадскай бяспекі. Міліцыя рэгіёну гатовая да працы падчас калядных і навагодніх святочных мерапрыемстваў. І мы разлічваем на разуменне з боку грамадзян па выкананні нашых патрабаванняў. У месцах святочных мерапрыемстваў катэгарычна забараняецца мець пры сабе зброю і яго імітацыі, праносіць з сабой піратэхніку, спіртныя і іншыя напоі ў пэўнай тары і самім быць у стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення, карыстацца забароненай сімволікай», — дадаў Ігар Скарыновіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?