За неделю до новогодних праздников в самом центре Гродно, в долине Городничанки, выросли грибы вешенки. Глобальное потепление?

Такую же аномалию описывает и Владимир Скарабатун из Глубокого в своем письме:

Глыбокае, 19 снежня 2014 г… Зранку было пахмурна, змрочна і сумна на душы, але на тэрмометры + 5,5 С0.

Паводле прагнозу, у сярэдзіне дня, мусіла быць + 8 С0. Пайшоў спраўдзіць. От, халера, сапраўды – +8 С0. А тут развіднела, высуналася сонейка. І ў аўтара гэтых радкоў скончылася «дэпрэсія», з’явіўся аптымізм. Самы раз прайсціся з фотаапаратам па Глыбокім, пераднавагоднім… На возеры Кагальным, што ў цэнтры горада, -– ніводнага рыбака! Берагі адтаялі, лёд усплыў, не ўзыйсці…

І тут, бачу, наoпрост ля возера, на набярэжнай, дзе прысады з вярбы ніцай, пень з апенькамі! Неверагодна! Праз колькі крокаў – яшчэ дрэва, на ствале – апенькі! Наўпрост ля пешаходнага маста праз Беразвіцу, дзе маладзёны замацоўваюць сваё каханне і шлюб замкамі.

Не! Гэта — не звычныя ўсім грыбнікам летнія апенькі, альбо восеньскія. Тут іншы від — апенькі зімнія. Як раз такія, якія мы бачым у імпартаваных фігурных слоіках, што можна купіць у любым беларускім супермаркеце. Такія жоўта-карычневыя грыбочкі. Цяпер, як раз, на іх — сезон!

Фоткаю…

— А вы прайдзіце далей! — кажа кабета, што кідае хлебны мякіш у рэчку, каб падкарміць качак. –- Там усё дрэва ў грыбах!

Праўшоў крокаў пяць… Так! Але гэта ўжо не зімнія апенькі, а вешанка. Таксама ядомы грыб.

Па праўдзе кажучы, вяртанне грыбнога сезону ў снежні на Беларусі — зусім не ўнікальны выпадак. Памятаю, у годзе мо’ 1997-м, снежань месяц, перад Новым годам, ехалі мы з Мінска ў Глыбокае… Ад Лагойска да Бягомля — людзі пры дарозе з вёдрамі грыбоў стаяць. Спыніліся ў Бягомлі.

 — Што за грыбы такія? — пытаем.

— Падзялёнкі!

— Не атруцімся?

— Ды, вы што, гэта ж — самыя смачныя грыбы!

Узялі пяцілітровае вядзерца… Дома пасмажылі. Так, смачныя грыбы!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?