У Мінску на плошчы Змітрака Бядулі адбылася аўтамабільная аварыя, якая паралізавала трамвайны рух па вуліцы Казлова.
Сутыкнуліся аўтамабілі Toyota і Renault. Кіроўца Renault патлумачыў карэспандэнту «НН», што ён ехаў па трамвайных рэйках у бок скрыжавання вуліцы Казлова з праспектам Незалежнасці, калі ў яго ўрэзалася жанчына на Toyota, якая імкнулася заехаць на паркінг на плошчы Бядулі. У выніку аварыі ніхто не пацярпеў.





