Мінскае «Дынама» выйграла сёмы матч запар у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
Сёння, 24 снежня, каманда Любаміра Покавіча выйграла на «Мінск-Арэне» па булітах у аднаго з лідараў Заходняй канферэнцыі СКА (Санкт-Пецярбург) — 2:1 (0:0, 1:1, 0:0, 0:0, буліты — 2:1).
У асноўны час у «Дынама» шайбу закінуў Нік Бэйлен. Вырашальны буліт — Раян Веске.
Пасля 37 гульняў «Дынама» з 66 баламі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі.
Наступныя два матчы мінскае «Дынама» таксама правядзе дома: 27 снежня — з дынамаўцамі Рыгі, 29-га — з падольскім «Віцязем».





