У цэнтры Харкава ў ноч на чацвер адбыўся гучны выбух. Па паведамленнях, выбух прагрымеў пасля апоўначы ў раёне мэблевай крамы па вуліцы Рымарскай.
Пра здарэнне ў міліцыю паведамілі жыхары суседняга дома. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку выбуху вылецелі шыбы. Ахвяраў няма.
На месца выехалі следча-аператыўныя групы МУС і СБУ.
Дэпутат парламента ад фракцыі «Народны фронт» Антон Герашчанка заявіў, што гэта падзея будзе кваліфікавана як тэракт.
«Гэты выбух будзе кваліфікаваны як тэрарыстычны акт накіраваны на спробу дэстабілізацыі абстаноўкі ў Харкаве. Стварэнню атмасферы страху і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні», - напісаў Герашчанка ў Facebook.
Ён адзначыў, што мэблевы магазін, побач з якім адбыўся выбыў, належыць «члену Грамадскай Варты Харкава, валанцёру, які дапамагае байцам АТА».





