Сустрэча ў Мінску праходзіла ў напружанай абстаноўцы і пра дасягненні нейкіх вынікаў казаць рана, заявіў у чацвер прадстаўнік данецкіх сепаратыстаў на перамовах у Мінску Дзяніс Пушылін.

Чарговы раўнд перамоваў кантактнай групы па Украіне завяршыўся ў сераду ў Мінску. Прадстаўнікі перамоўшчыкаў пасля сустрэчы не выйшлі да журналістаў, якія чакалі іх ля рэзідэнцыі больш за пяць гадзін.

«Сустрэча доўжылася досыць доўга і праходзіла ў напружанай абстаноўцы», - сказаў Пушылін, адзначыўшы, што «дадзеная сустрэча насіла падрыхтоўчы характар і толькі пасля наступнай сустрэчы можна казаць пра вынікі».

«Дата наступнай сустрэчы ўзгадняецца кантактнай групай», - дадаў Пушылін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?