Федэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расіі апублікавала дадзеныя аб сярэднім заробку за лістапад 2014 года.

Паводле падлікаў, заробак у краіне склаў 33 088 рублёў. Па стане на лістапад гэта было $716 у эквіваленце. Аднак пасля сплаты абавязковых падаткаў на руках у сярэдняга расейца заставалася $623.

У параўнанні з лістапад сітуацыя ў расійскай эканоміцы значна пагоршылася. За сярэдні заробак цяпер можна набыць толькі $530 (найлепшы ў Маскве курс 54,3 рубля за даляр).

У чэрвені 2014 года, да ўвядзення асноўнага пакета санкцый ЗША, сярэдні заробак у Расіі складаў $975, пасля сплаты падаткаў на руках заставалася $850.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?