Услед за Магілёўскім аблсаветам сёння прайшлі паседжанні пазачарговых сесій аблсаветаў дэпутатаў у Брэсце і Віцебску.
Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс. Фота БелТА.
Анатоль Ліс зацверджаны на пасадзе старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прадставіў новага «губернатара» абласному Савету дэпутатаў.
Аляксандр Косінец віншуе Мікалая Шарстнёва. Фота БелТА.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Косінец прадставіў новага кіраўніка Віцебскай вобласці Мікалая Шарстнёва.





