Прыватныя аўтаперавозчыкі арганізавалі бізнэс па перасячэнні мяжы з Крымам, пасля таго як рух пасажырскіх цягнікоў з боку Украіны быў спынены, паведамляе «Украінская праўда».

Са спасылкай на «Цэнтр журналісцкіх расследаванняў» паведамляецца, што кошт перасячэння мяжы з Крымам вагаецца ад 200 да 1000 грыўняў (ад $10 да $50). Да Чангара можна дабрацца за 100 грыўняў.

«Да Новоалексееўкі даехалі на цягніку, потым — хто як. За кім прыязджаюць проста пад цягнік, іншым прапануюць падвезці да Чангара або да месца прызначэння. Такая паездка, кажуць, каштуе каля тысячы грыўняў. Гэта даражэй за купэйны білет на цягніку ў Кіеў і назад «, — паведаміла выданню крыніца.

Як вядома, 26 снежня «Укрзалізныця» спыніла рух паяздоў у Крым, а таксама адмяніла міжнародныя цягнікі, якія курсуюць на паўвостраў, у тым ліку з Беларусі. У той жа дзень быў спынены продаж квіткоў на аўтамабільных і аўтобусных станцыях.

Цягнік № 100/99 Мінск—Сімферопаль, паводле інфармацыі тэлеканалу АНТ, з 29 сьнежня будзе хадзіць да станцыі Запарожжа.

Дамоўленасьці аб гэтым дасягнулі беларускія і ўкраінскія чыгуначнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?