Дэвальвацыя расійскага рубля была «свядомым дзеяннем ўрада РФ і Цэнтрабанка», лічыць Аляксандр Кобрынскі, дэпутат Заканадаўчага Сходу Санкт-Пецярбурга.

«Бюджэт Саудаўскай Аравіі на 89% складаецца з даходаў ад продажу нафты, гэта найбуйнейшы ў свеце яе экспарцёр.

Курс саудаўскага рыяла ў студзені 2014 гады — $0,2670 за рыял. Курс саудаўскага рыяла 26 сьнежня 2014 г. — $ 0,2664 за рыял.

Каму яшчэ незразумела, што расейскі ўрад і Цэнтрабанк цалкам свядома правялі маштабную дэвальвацыю рубля, абрабаваўшы ўсё насельніцтва —

толькі б не адмаўляцца ад грандыёзных імперскіх праектаў на мільярды даляраў і ад кармлення самых розных паўбандыцкіх рэжымаў?» — цытуе агенцтва РОСБАЛТ запіс дэпутата ў соцсетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?