У Гомельскім абласным судзе сёння завяршыўся паўторны судовы працэс па справе аб забойстве 23-гадовага рэпетытара Марыны Аляксандравай. Тром абвінавачаным вынесены прысуд.

Асноўнага фігуранта па справе Антона С. суд прысудзіў да 24 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дваім іншым саўдзельнікам злачынства — мужы і жонцы Кацярыне і Паўлу М. — таксама прызначана больш суровае пакаранне: 19 і 18 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вышэйшай інстанцыі.

Нагадаем, забойства дзяўчыны адбылося 20 ліпеня 2013 г.

Марына Аляксандрава знікла пасля таго, як паехала дамаўляцца аб аказанні рэпетытарскіх паслуг на адну з кватэр абласнога цэнтра. Як высветлілася пазней, пад гэтай падставай дзяўчыну завабілі, каб пазбавіць жыцця. Галоўным фігурантам па справе выступаў яе былы малады чалавек, з якім яна рассталася. Некалькі месяцаў ён выношваў план помсты, у які прысвяціў свайго таварыша і яго жонку. Па матэрыялах справы, усе трое аказаліся датычнымі да здзяйснення злачынства. Пасля яго здзяйснення цела загінулай вывезлі ў лес, дзе і закапалі ў загадзя прыгатаваную яму.

19 мая гэтага года тром фігурантам па справе быў вынесены абвінаваўчы прысуд у Гомельскім абласным судзе. Былы хлопец атрымаў 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а саўдзельнікі злачынства - па 13 гадоў у ВК агульнага рэжыму.

Аднак Вярхоўны суд адмяніў вынесены прысуд, прыйшоўшы да высновы, што яго нельга лічыць законным і абгрунтаваным. Справа была накіравана на новы разгляд у іншым складзе. Паўторны працэс, які пачаўся 4 лістапада, а цяпер завяршыўся больш жорсткім абвінаваўчым прысудам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?