Шатландскі ўрад пацвердзіў, што ў Глазга зарэгістраваны выпадак захворвання смяротна небяспечнай ліхаманкай Эбола.

Вірус быў дыягнаставаны ў шпіталі Gartnavel у пацыента, які нядаўна вярнуўся з Сьера-Леонэ. Па дадзеных крыніц Бі-бі-сі, гэта жанчына.

Прадстаўнік бальніцы распавёў, што медыцынскі работнік, які прыехаў у нядзелю ўвечары з Заходняй Афрыкі, раніцай паступіў у шпіталь са скаргамі на дрэннае самаадчуванне.

Потым хворага ізалявалі ў адмысловым блоку для інфекцыйных хворых. Зараз вывучаюцца ўсе магчымыя кантакты пацыента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?