Коля Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка дзяржавы, прадэманстраваў ігру на піяніна.

Адбылося гэта падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам сталічнага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў. Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы выступілі з музычнай казкай «Цуды пад Раство». Менавіта ў гэтай навучальнай установе вучыцца Коля.

Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка неаднаразова распавядаў, што яго малодшы сын займаецца музыкай, але толькі цяпер Коля выступіў публічна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?