Аляксандр Лукашэнка абяцае працягнуць курс на амаладжэнне кадраў ва ўсіх сферах. Аб гэтым ён заявіў, прадстаўляючы 30 снежня 55-гадовага Аляксандра Косінца на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. 

Лукашэнка падкрэсліў, што яго галоўныя патрабаванні да кадраў застаюцца нязменныя, новыя прызначэнні далі старт працэсу амаладжэння кадраў. «І такі курс будзе працягнуты ва ўсіх сферах нашага жыцця. Гэта павінна стаць вашай паўсядзённай задачай — мець рэзерв кадраў, каб з яго выхаваць маладых кіраўнікоў, здольных знаходзіць хуткае рашэнне ў любой нестандартнай сітуацыі. Інакш мы безнадзейна адстанем ад свету, які імкліва змяняецца вакол нас», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. 

Ён заявіў, што трэба сур'ёзна папрацаваць з банкам даных адоранай моладзі. «Гэта — галоўнае багацце, з якім мы павінны працаваць. Так, не ўсе з іх, але многія стануць кіраўнікамі. Трэба толькі выпрацаваць сістэму, каб гэтых людзей правесці з нізу да верху да кіруючай вертыкалі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. 

Пры гэтым Лукашэнка лічыць, што «не можа быць добрым міністрам чалавек, які не бачыў станка ў рабочым цэху ці зямлі на сельгаспрадпрыемстве». «Не можа быць добрым міністр адукацыі, які не ведае, што такое школа, ВНУ. Не можа быць добрым кіраўніком чалавек, які не ведае жыцця», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?