Аляксей Навальны ўвечары ў аўторак, 30 снежня, быў затрыманы паліцыяй ля гатэля Ritz-Carlton на Цвярской вуліцы ў Маскве, перадае карэспандэнт Дождя.
«Да Манежкі [дзе праходзіць акцыя пратэсту] я не дайшоў. Але гэта не значыць, што вы не зможаце гэта зрабіць», — напісаў Аляксей Навальны ўжо з аўтазака.
Тым часам удзельнікі акцыі пратэсту (супраць прысуду братам Навальным) скандуюць «Пуцін — вор! Не вайне!» Журналісты паведамляюць аб новых затрыманнях, піша Бі-Бі-Сі.
«Прыйшлі казакі са сцягамі, чалавек 20—30. Проста ўсталі і стаяць. Іх атачылі пратэстоўцы, некаторыя крычаць «Свабоду палітвязням»», «Свабоду брату!», А таксама скандуюць вядомую крычалку ўкраінскіх футбольных фанатаў пра Пуціна».
Праз некалькі секундаў Навальнага, якому забаронена пакідаць сваю кватэру, затрымаюць