У вёсцы Пяскі пад Данецкам пачаўся бой: баевікі пайшлі ў наступ. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў намеснік камбата «АУН», які месціцца ў Пясках, Барыс Гумянюк.
Паводле яго слоў, баевікі наступаюць з трох бакоў. Дыверсійная група падышла вельмі блізка да пазіцыях сіл АТА.
Ёсць інфармацыя аб двух танках, якія заходзяць з флангу.
Гумянюк распавёў, што па сілах АТА страляюць з мінамётаў, артылерыі і лёгкай зброі.
«Цяжкае раненне ў галаву атрымаў баец батальёна «АУН» «Белы». Пабрацімы з Правага сектара аказваюць яму медыцынскую дапамогу», — напісаў Гумянюк ў сваім Facebook.





