На Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся апошнія ў 2014 годзе таргі.
Курс даляра вырас з 11850 да 11900 рублёў. У апошнія дні Нацбанк абраў стратэгію дадавання +50 рублёў на кожных таргах. За дні старшынства Паўла Калавура ў Нацбанку курс даляра вырас на 8%, адначасова камісія на куплю валюты зменшылася з 30% да 20%.
Расійскі рубель упаў з 214,5 да 207 рублёў.
Таргі па еўра не праводзіліся.





