Пра гэта паведаміў камандуючы сіламі ЗША ў Еўропе Бэн Хаджэс. З ягоных слоў, пастанова пра павелічэнне колькасці бронетэхнікі ў Еўропе была прынятая яшчэ 2 гады таму і не мае дачынення да канфлікту ва Украіне.
Акрамя паставак танкаў і бронетранспарцёраў у навучальныя цэнтры Нямеччыны, разглядаецца таксама магчымасць размяшчэння бронетэхнікі ў Польшчы, Румыніі і дзяржавах Балтыі. Канчатковая пастанова ў гэтым пытанні яшчэ не прынятая, заявіў Бэн Хаджэс.
«Да канца 2015 года ў нас будзе дастаткова тэхнікі, каб абсталяваць бранятанкавую брыгаду, 3 батальёны і выведвальную роту, артылерыйскі штаб і інжынерна-тэхнічны склад», - адзначыў Бэн Хаджэс.
Нагадаем, 26 снежня ў акваторыю Чорнага мора ўвайшоў амерыканскі баявы карабель Дональд Кук, місія якога — «ўмацаванне міру і стабільнасці ў рэгіёне».
Афіцыйнае прызначэнне дадатковай бронетэхнікі — выкарыстанне на вучэннях.





