«Дзесьці паўгода таму пісалі, што калі прадпрыемства надае работнікам, напрыклад, бутыляваную ваду, ці туалетную паперу ў службовым туалеце, ці мыла — то гэта ўскосны заробак працаўнікоў, і ён павінен абкладацца падаткам, як іншы заробак, — піша чытач «Нашай Нівы» Мікалай. — Беларускія чыноўнікі дадумаліся.
Тады ўсе паржалі, бо не паверылі.
Потым прайшло абвяржэнне — толькі для бюджэтных прадпрыемстваў.
Ад сённяшняга дня я плачу падатак за бутыляваную ваду ў калідоры, — піша Мікалай, які працуе на кіраўнічай пасадзе ў адной з кампаній Парку высокіх тэхналогій у Мінску. — Беларускі маразм! — наракае ён. — Праўда, у разліковым лістку толькі вада, няма падатку на туалетную паперу пакуль. Усё адно, грошы з паветра. У нас 2000 супрацоўнікаў, вось 2000 даляраў штомесяц з паветра. Ці, дакладней, з вады».
Ён даслаў нам фота свайго разліковага лістка.





