«Наша Ніва» падрыхтавала падборку самых яркіх і эмацыйных момантаў 2014 года для Беларусі.
Таксама прапануем вам перагледзець нашы любімыя відэапраекты 2014 года, у якую мы ўклалі сілы і душу.
Беларускі Версаль
Відэарэпартаж пра ўнікальны касцёл у Воўчыне, храмы з падобнай архітэктурай ёсць толькі ў Італіі і Германіі. Будынак мог ператварыцца на руіны, як і шмат якія іншыя нашыя помнікі, але пяць год таму за яго аднаўленне ўзяўся польскі рэстаўратар і архітэктар Віктар Вільк.
Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская
20 год з Лукашэнкам: што б вы яму сказалі? Відэаапытанка
Аксана Рудовіч, Ірына Арахоўская
Інсайдарскі відэарэпартаж з гастранома «Цэнтральны».
Настасся Храловіч, Ірына Арахоўская
Наташа: невідушчая студэнтка юрфака БДУ
Наталля Кавалевіч ад нараджэння нічога не бачыць. У яе ДЦП ды шэраг іншых дыягназаў. Нягледзячы на гэта, дзяўчына скончыла гістфак з чырвоным дыпломам, цяпер вучыцца на юрыста. Марыць пра добрую працу і сям'ю.
Аксана Рудовіч, Настасся Храловіч
Як правільна рабіць восеньскія фоткі. Відэаапытанка
Мікіта Недаверкаў, Настасся Храловіч
Эксперымент. Чалавеку кепска. Мінск
Мікіта Недаверкаў, Ірына Арахоўская
Людзі з усходу
Паводле дадзеных ААН, у Беларусі было больш за 25 000 перасяленцаў з Украіны. У якіх умовах жывуць уцекачы з Данбаса ў Беларусі? Што думаюць пра краіну, у якую прыехалі? Як разважаюць пра ўкраінскую сітуацыю?
Ганна Бадзяка
Дзень у полі: чаму камбайнёры не з'язджаюць з вёскі?
Афіцыйныя СМІ краіны адрапартавалі пра рэкордныя ўраджаі, а ў Гарадку рыхтуюцца да апошніх рэспубліканскіх «Дажынак». А як жывуць і працуюць камбайнёры ў глыбінцы? Колькі грошай атрымліваюць на жніве камбайнёры і чаму не хочуць з’язджаць з вёскі ў горад?
Ганна Бадзяка і Ірына Арахоўская
Век вучыся: як бабуляў вучаць лайкаць і каменціць
Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская
Хто такі Альгерд? Відэаапытанка каля помніка ў Віцебску
Мікіта Недаверкаў, Настасся Храловіч
Вiльня. Воля. Вольскi. Лепшыя моманты канцэрта i iнтэрв'ю
Мікіта Недаверкаў
Dzieciuki - Хлопцы-балахоўцы (гурт года)
Ірына Арахоўская





