Разам з «Нашай Нівай» беларусаў віншуюць тайбаксёр і спявак Віталь Гуркоў, праваабаронца, намінант на Нобелеўскую прэмію Алесь Бяляцкі, нязломная сям'я Дашкевічаў, гурт «Разбітае сэрца пацана», шоумэн Глеб Лабадзенка, супрацоўнікі адной з самых паспяховых кампаній свету Viber, мастак і музыка Андрусь Такінданг і «Арт-Сядзіба»…
А Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да гэтых цёплых словаў. Здароўя вам, энергіі, поспехаў!
Хай нягоды застаюцца ў мінулым годзе, а новы хай будзе лепшым!
Хай наша еўрапейская краіна Беларусь стане ўтульным домам для ўсіх нас!
Давайце і самі рабіць лепш і рабіцца лепшымі ў вялікім ды малым!
Павіншуйце сяброў, павіншуйце блізкіх і далёкіх!
Жыве Беларусь! Усяго добрага! З Новым 2015 годам! Будзьма!





