Спецыялісты украінскіх узброеных сіл ўсталявалі супрацьдэсантныя міны на беразе Азоўскага мора на поўдні Данецкай вобласці, паведамляе прэс-цэнтр АТА.
«Вайсковыя сапёры на поўдні Данецкай вобласці адпрацавалі задачы па супрацьдзеянні высадцы дэсанту праціўніка з мора, а таксама па абароне берагавой лініі каля важнага аб'екта. Вайсковыя інжынеры ў складзе двух рухомых атрадаў паставілі дзясяткі супрацьдэсантных мінаў уздоўж ўчастка ўзбярэжжа», — заявілі ў прэс-службе.
Па паведамленні АТА, такія меры неабходныя для ўмацавання пазіцый войскаў.





