ВУП Венесуэлы працягвае падаць. Цэнтрабанк Венесуэлы ў трэцім квартале года зафіксаваў скарачэнне эканомікі на 2,3%, інфляцыя ў краіне складае 63,6%. Нават па гэтых заніжаных афіцыйных лічбах гэта амаль найгоршыя паказчыкі ў свеце.
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура вінаваціць у эканамічным правале падзенне сусветных цэнаў на нафту.
Эканамічныя праблемы Венесуэлы могуць выклікаць спыненне шэрагу супольных беларуска-венесуэльскіх праектаў. Каракасу проста можа не быць чым плаціць. Міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы знізілі крэдытны рэйтынг Венесуэлы да пераддэфолтнага.





