Навагоднія мерапрыемствы ў ноч на 1 студзеня пройдуць ва ўсіх раёнах Мінска на 21 адкрытай святочнай пляцоўцы.

Навагоднія масавыя гулянні ў Заводскім раёне пройдуць па адрасах вул. Бачыла,1 і вул.Несцерава,58 з 1.00 да 4.00. У Ленінскім раёне святочнае мерапрыемства з 1.00 да 4.00 адбудзецца ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе. Тэатралізаваны паказ і танцавальна-забаўляльная праграма «Пакуль гадзіннік 12 б'е…» пройдзе з 0.30 да 4.00 у парку імя Міхаіла Паўлава ў Маскоўскім раёне. Свята «Навагодні калейдаскоп-2015» адбудзецца з 1.00 да 4.00 на пляцоўцы каля культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» ў Кастрычніцкім раёне.

Стаць удзельнікам навагодняга шоу ў Першамайскім раёне можна з 1.00 да 3.00 па адрасе вул.Фогеля,1 і вул. Герояў 120-й дывізіі,15, у Савецкім - з 0.30 да 4.00 на пляцоўцы каля Камароўскага рынку, у Цэнтральным - з 1.00 да 4.00 каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. Святочная праграма ў Партызанскім раёне адбудзецца з 0.30 да 4.00 на пляцоўцы каля лыжаролернай трасы (вул. Сталетава,1) і на вул. Карвата. У Фрунзенскім раёне гулянні з 1.00 да 4.00 пройдуць на пляцоўках каля ўстановы «Хакейны клуб «Юнацтва Мінск», каля рынку «Заходні», каля магазіна «Купалаўскі» (вул. Лынькова, 59), каля гандлёвага цэнтра «Максімус» (вул. Лабанка, 94), у скверы паміж магазінам «Кунцаўшчына» і КУП «ЖЭУ нумар 103 Фрунзенскага раёна», каля СТАА «ЕўраСтэпГруп» (вул. Прытыцкага,156).

Адным з асноўных месц святочных мерапрыемстваў у навагоднюю ноч стане пляцоўка каля Палаца спорту.

Весялосць тут не заціхне з 23.00 31 снежня да 4.00 1 студзеня. Праводзіць Год гасціннасці і сустракаць Дзень моладзі каля палаца будуць танцавальна-дыскатэчнай праграмай з удзелам папулярных дыджэяў. Кульмінацыяй свята традыцыйна стане феерверк каля стэлы «Мінск - горад-герой» 1 студзеня ў 1.00. Канцэрт эстрадных выканаўцаў у гэтым годзе адбудзецца каля комплексу «Чыжоўка-Арэна».-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?