35 чалавек загінулі і 42 пацярпелі ў выніку цісканіны падчас святкаванняў Новага года ў Шанхаі, паведамілі кітайскія дзяржаўныя СМІ.
Цісканіна адбылася ў раёне Хуанпу, перадае агенцтва Сіньхуа.
Па словах уладаў Шанхая, яна пачалася каля 23:35 па мясцовым часе. Праваахоўныя органы расследуюць прычыны інцыдэнту.
Відавочцы кажуць, што ўсё пачалося з раскідвання ў натоўп імітацыі банкнот.