Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» абвясціў 1 студзеня, што ўпершыню ў сваёй практыцы сутыкнуўся з падманам.

Пашукавікі аказвалі дапамогу ў вышуку без вестак зніклай жыхаркі Мінска Святланы Шутавай 1960 нараджэння, якая нібыта раніцай 20 снежня пайшла з дома на працу ў раёне Мінскага трактарнага завода, але на працы так і не з'явілася.

«Дзякуючы аператыўнай і прафесійнай працы супрацоўнікаў вышуку Партызанскага РУУС Шутава была знойдзена. Дачкой была пададзена ілжывая заява аб знікненні. Родныя валодалі інфармацыяй, дзе знаходзіцца жанчына. На дадзены момант вырашаецца пытанне аб прыцягненні дачкі да адказнасці», - гаворыцца ў паведамленні атрада «Анёл».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?