У адным з рэстаранаў ЗША пара пакінула афіцыянту $11 тысяч гасцінца, паведамляе амерыканская тэлекампанія ABC News.
Спачатку пара пакінула $1000 прытым што рахунак за вячэру складаў $331.
Пасля мужчына і яго спадарожніца вырашылі застацца яшчэ на некалькі напояў і пакінулі $10 тысяч за рахунак $89,89.
У каментары мужчына напісаў, што гэта «гасцінец для Ісуса».
Работнікі рэстарана падзялілі напівак паміж сабой.
Адзначаецца, што летась той жа мужчына пакінуў гасіцнца на $2,5 тысячы.
Таксама ў Амерыцы стала вядомая гісторыя, як разносчык піцы на цырымоніі «Оскар» атрымаў $1000 чаявых.
Вядома, што ў ЗША некалькі мільёнаў даляравых мільянераў. Дакладную лічбу вылічыць складана, бо цяжка ацэньваць кошт прадпрыемстваў і нерухомасці.





