Урад ФРГ змяніў пазіцыю па магчымым выхадзе Афін з еўрапейскага валютнага саюза. Аб гэтым піша Deutsche Welle.

Радыкальныя левыя сілы ў Грэцыі маюць харызматычнага, маладога і гнуткага лідара — Алексіса Цыпраса. 

Радыкальныя левыя сілы ў Грэцыі маюць харызматычнага, маладога і гнуткага лідара — Алексіса Цыпраса. 

Канцлер ФРГ Ангела Меркель (Angela Merkel) і міністр фінансаў Вольфганг Шойбле (Wolfgang Schäuble) пры неабходнасці гатовыя дапусьціць падобнае развіццё падзей і лічаць, што агульнаеўрапейская валюта з гэтым справіцца. Пра гэта выданне паведаміла ў суботу, 3 студзеня, спаслаўшыся на крыніцы ва ўрадавых колах.

Прычынай перамены адносіны Берліна да магчымага выхаду Грэцыі з еўрапейскага валютнага саюза, па дадзеных штотыднёвіка, сталі поспехі, дасягнутыя еўразонай пасля крызісу ў 2012 годзе. Пагрозы разрастання крызісу ў іншых краінах еўразоны, у прыватнасці, у Партугаліі і Ірландыі, больш няма, лічыць нямецкі ўрад. Акрамя таго, у еўразоне створаны новыя антыкрызісныя механізмы, да прыкладу, еўрапейскі стабілізацыйны фонд ESM.

Акрамя таго, Берлін лічыць выхад Грэцыі з еўразоны практычна непазбежным, калі на датэрміновых парламенцкіх выбарах пераможа Кааліцыя радыкальных левых сіл (СІРЫЗА), а яе лідар Алексіс Цыпрас ўзначаліць кабінет міністраў і выканае абяцанне адмовіцца ад курсу эканоміі і не вяртаць запазычанасць.

Алексіс Цыпрас — харызматычны, малады і гнуткі лідар радыкальных левых. Левыя і камуністы вылучалі яго ў якасці кандыдата на пасаду старшыні Еўракамісіі. Ён стаў таксама новай іконай трацкістаў і альтэрглабалістаў ва ўсім свеце. У партыю Цыпраса з'ядналіся дзясяткі левых груповак, акрамя цвердалобых камуністаў. Сярод еўрадэпутатаў ад Сірызы — легенда левага руху Грэцыі, 92-гадовы Маноліс Глезас і Кастадынка Кунева — імігрантка з Балгарыі, што працавала ў Грэцыі прыбіральшчыцай і якая засталася сляпою ў выніку таго, што яе аблілі сернай кіслатой у помсту за яе прафсаюзную актыўнасць.

У той жа час некаторыя адзначаюць сувязі партыі Цыпраса з Масквой.

Як адзначае агенцтва DPA, ведамства федэральнага канцлера і міністэрства фінансаў ФРГ адмовіліся каментаваць інфармацыю Der Spiegel. Поўная версія матэрыялу будзе апублікаваная ў папяровай версіі штотыднёвіка ў панядзелак, 5 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?