У першую раніцу 2015 года каля сталічнага прыходу ў гонар іконы Божай Маці «Неўпівальная Чаша» сабраліся ўдзельнікі праваслаўнага хроснага ходу цвярозасці.
Перад яго пачаткам быў адслужаны малебен перад іконай святога пакутніка Ваніфацыя з часцінкай яго мошчаў. Узяць удзел у хросным ходзе прыйшлі тыя, каго закранула праблема алкагольнай і наркатычнай залежнасці, хто неабыякавы да пытання выхавання маладога пакалення на асновах цвярозасці.
1 студзеня — дзень памяці святога пакутніка Ваніфацыя, які з'яўляецца нябесным заступнікам і хадайнікам да Госпада аб усіх людзях, хто пакутуе ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці. Хрэсны ход прайшоў з іконай святога Ваніфація з часцінкай яго мошчаў, спецыяльна дастаўленай у прыход іконы Божай Маці «Неўпівальная Чаша».
Традыцыя ажыццяўляць у Мінску хрэсныя ходы раніцай 1 студзеня бярэ пачатак з 2011 года.





