У складзе вядучых інфармацыйнай праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» пасля Новага году адбыліся змены.
Цяпер адной з сувядучых стала Паліна Шуба, якая летась атрымала вядомасць у якасці спадарожніцы Аляксандра Лукашэнкі.
Падчас прагляду хакейнага матча.
У эфіры Паліна Шуба працуе ў пары з Сяргеем Гусачэнкам.
Раней Шуба была вядучай «Панарамы».
«Галоўны эфір» — нядзельная інфармацыйная праграма, у якой падводзяцца вынікі тыдня. Яна выходзіць у той жа час, што і «Панарама» ў астатнія дні.
* * *
Паліна Шуба: гісторыя ўзлёту спадарожніцы Аляксандра Лукашэнкі





