У суседніх дамах вылецелі шыбы, а ў машынаў — вырвала дзверы.
У нядзелю ў 22.40 у цэнтры Адэсы прагрымеў чарговы выбух. Узарвалі валанцёрскі цэнтр дапамогі байцам АТА, які знаходзіцца на скрыжаванні Гімназічнай і Малой Арнауцкай. Ля ўваходу ў памяшканне вылецелі ралеты, акрамя таго, выбуховай хваляй вырвала дзверы прыпаркаванай побач машыны. У вокнах суседніх дамоў выбіла шыбы.
- Мы пачулі гучны глухі хлапок, але сіла выбуху была настолькі вялікая, што ў нашых кватэрах ляснула, быццам у шасцібальны землятрус, — кажа жыхар суседняга дома.
Як мяркуецца, тратылавы пакет паклалі каля ўваходу ў будынак. На шчасце абышлося без ахвяр, у момант выбуху ў памяшканні нікога не было.





