Хвілінны ролік зняты з манітора сістэмы відэаназірання. На відэа жанчына спрабуе паставіць машыну правільным бокам да бензакалонкі, але раз за разам крышка бензабаку цудным чынам апынаецца не з таго боку.

«У свеце столькі стрэсу, спадзяюся, гэта вас падбадзёрыць», – піша пра відэа яго аўтар, індыец Кунал Лакхані.

У каментарах да відэа, як ні дзіва, не лаюцца феміністкі і сэксісты. Амерыканцы і брытанцы спрачаюцца, хто большы вычварэнец: у Штатах правабаковы рух, у Каралеўстве жа левабаковы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?