Эканамічны крызіс у Расіі не можа пайсці на карысць Еўрасаюзу, і ўвядзенне санкцый у дачыненні да Масквы павінна спыніцца.
Такую пазіцыю выказаў прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд, выступаючы ў эфіры радыёстанцыі France Inter.
Галоўнай умовай гэтага ён назваў ўрэгуляванне канфліктнай сітуацыі ва Украіне.
«Калі ў Расіі крызіс, гэта зусім не нясе нічога добрага для Еўропы, — сказаў францускі лідар. — Я не выступаю за палітыку найгоршага і лічу, што зараз санкцыі павінны быць спыненыя».
Пры гэтым Алянд сказаў, што рэжым санкцый застанецца ў ранейшым фармаце, калі бакам не ўдасца дамагчыся прасоўвання па ўкраінскім пытанні.
«Яны павінны быць знятыя, калі будуць крокі наперад (па Украіне). Калі ж такіх крокаў не будзе, санкцыі захаваюцца», - заявіў Алянд.





