У Беларусі 6 студзеня чакаецца пераменная воблачнасць, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Ноччу месцамі пройдзе кароткачасовы снег, днём істотных ападкаў не прагназуецца. У некаторых раёнах шэрань, на дарогах галалёдзіца.
Вецер будзе паўночны 5—10 м/с, ноччу і раніцай — з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 6-13 градусаў, ноччу па паўночным усходзе чакаецца ад 14 да 18 градусаў са знакам мінус, месцамі прагназуецца да 20 градусаў марозу.





