Рассельгаснагляд 4 студзеня спыніў і вярнуў у Беларусь калону грузавікоў з польскімі і малдоўскімі яблыкамі. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

Аўтамабілі «развярнулі» на аўтадарозе М1 (Масква — Мінск) спецыялісты ўпраўлення Рассельгаснагляда па Бранскай і Смаленскай абласцях.

Па словах чыноўнікаў, большая частка садавіны перавозілася з парушэннем устаноўленых правілаў транзіту, а звыш 70 тон яблыкаў — па няпэўных дакументах, выдадзеных у Беларусі.

У той жа дзень было вернута і 19,5 тон яблыкаў з Сербіі, якія ішлі без неабходных адзнак фітасанітарных інспектараў Беларусі, што гарантуюць бяспеку пастаўкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?