Беларускі абаронца Ягор Філіпенка можа дэбютаваць у складзе іспанскай «Малагі» ужо ў суботу ў матчы чэмпіянату супраць «Вільярэала».
Найбліжэйшы матч «Малага» правядзе ў кубку Іспаніі супраць «Левантэ» 6 студзеня. Паведамляецца, што да гэтага часу Філіпенка не паспеюць заявіць за клуб.
Афіцыйнага паведамлення аб заключэнні кантракту з беларускім абаронцам яшчэ не было.
Матч «Малага» — «Вільярэал» будзе трансляваць у прамым эфіры тэлеканал «Сетанта» (субота, 19:55), даступны ў мінскіх кабельных сетках.





