З новага чыгуначнага раскладу можа знікнуць міжнародныя чыгуначныя спалучэнні Менск-Варшава.
Польская чыгунка разглядае такі варыянт у сувязі з памяншэннем фінансавання з боку Міністэрства інфраструктуры і рэгіянальнага развіцця Польшчы, піша «Радыё Рацыя». Канчатковае рашэнне пакуль не прынятае, кажа Марта Земска: «Канчатковае пацвярджэнне напэўна будзе на гэтым тыдні. Насамрэч разважаюць над прыпыненнем спалучэння ад 15 сакавіка».
Першы намеснік начальніка Пасажырскай службы Беларускай чыгункі Андрэй Кашко спадзяецца, што цягнік усё ж захаваецца.
Цягнікі №115 і 116 спалучэннем Мінск—Варшава, Варшава—Мінск — самы камфортны спосаб даезду ў сталіцу Польшчы. Беларуская чыгынка камплектавала цягнік раней з камфортных купэйных вагонаў, а калі тое стала немагчыма праз памер платформы на Варшаве-Цэнтральнай, яна замяніла іх на менш зручныя спальныя вагоны польскага тыпу. Тым не менш, час выезду і прыезду застаюцца прывабнымі для падарожнікаў.





