Стралец А* да і пасля выкіду. Выява NASA

Стралец А* да і пасля выкіду. Выява NASA

Чорная дзіра Стрелец A* (Sgr A*) у цэнтры Млечнага шляху, што мае масу з 4,5 мільёны Сонцаў, здзівіла астраномаў наймацнейшым за час назіранняў рэнтгенаўскім выкідам. Выкід у 400 раз мацнейшы за звычайную актыўнасць Стральца А*, як сцвярджаюць навукоўцы, не звязаны з воблакам газу G2, з якім узаемадзейнічае чорная дзіра.

Навукоўцы высунулі дзве тэорыі незвычайнай актыўнасці. Паводле адной, выкід звязаны з астэроідам, што прайшоў на малой адлегласці ад чорнай дзіры. Згодна з другой, справа ў рэканфігурацыі шчыльнага магнітнага поля ў газе вакол Стральца А* – падобныя ўспышкі адбываюцца на нашым Сонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?