Устанаўліваецца прычына пажару, які здарыўся ў храме ў Віцебскай вобласці.
Храм Ксеніі Блажэннай, ілюстрацыйнае фота
Як паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС, 6 студзеня каля 14 гадзін ратавальнікам ад відавочцаў паступіла паведамленне пра пажар у храме Ксеніі Блажэннай у вёсцы Бернікі Воранаўскага сельсавета Віцебскага раёна. Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне купала храма, а таксама моцнае задымленне ўнутры храма.
Драўляны храм пабудаваны ў 2000 годзе. На момант узнікнення пажару ў храме людзей не было, ён быў закрыты. Ранішняя служба да таго часу ўжо закончылася, а вось вячэрняя і ўсяночная службы на Раство не адбудуцца. У храме пашкоджаны дах на плошчы 30 кв. м і 50 кв. м драўляных латаў.
У выніку пажару пацярпела прыхаджанка 1953 года нараджэння, якая з дыягназам «апёк рукі і дыхальных шляхоў» шпіталізаваная ў бальніцу. Па ўсім відаць, жанчына спрабавала сама ліквідаваць гарэнне, але беспаспяхова, адзначылі ў абласным упраўленні МНС.