Каля двух год таму 3D-прынтары перайшлі з разраду навуковай фантастыкі ў разрад распаўсюджаных у рэальным свеце апаратаў. Хутка яны стануць і даступнымі ды звыклымі спажывецкімі прыладамі: новы 3D-прынтар XYZPrinting для харчовых прадуктаў будзе каштаваць ўсяго чатыры сярэдніх зарплаты беларуса.

Аппарат здольны «раздрукаваць» любы мучны прадукт памерам 200х150х150 мм, наносячы сыравіну пластамі ад 0,8 да 6,4 мм. Да прынтара будзе створаны воблачны сервіс, што будзе напаўняцца рэцэптамі-схемамі, якія можна загружаць наўпрост на прынтар.

Фота: 3ders.org

Фота: 3ders.org

3D-прынтар невялікі, 60 сантыметраў у вышыню. Ён мае 5''-тачскрын, праз USB падключаецца да камп’ютара на базе Windows 7 і 8 альбо MacOS X 10.8. Аб старце продажаў не паведамляецца, але кампанія падкрэслівае, што апарат стане масавым прадуктам, а не застанецца канцэптам для выставы.

Акрамя таго, кампанія прадставіла хатні 3D-прынтар для работы з пластыкам за 500 даляраў, da Vinci. Ён паступіць у продаж у сакавіку.

Чытайце таксама: NASA перадала гаечны ключ у космас па электроннай пошце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?