На Саласпілскім (каля Рыгі) ядзерным рэактары, магчыма, адбылася ўцечка яшчэ з адной ёмістасці для захоўвання радыеактыўнай вады.

Цяпер радыеактыўны ўзровень на тэрыторыі рэактара не перавышае дапушчальнай адзнакі. Аднак намесніца дзяржсакратара па пытаннях асяроддзя Міністэрства аховы асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Алда Озала дапусціла, што радыеактыўнае забруджванне можа распаўсюдзіцца далей.

Урад Латвіі ў аўторак абмяркоўваў сітуацыю за зачыненымі дзвярыма і прыняў рашэнне вылучыць дадаткова 15 000 еўра на неадкладныя тэхнічныя працы, заявіла прэм'ер-міністр Лаймдота Страўюма. Па словах прэм'ера, доўгатэрміновым рашэннем павінен стаць дэмантаж рэактара, паведамляюць латвійскія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?