У Беларусі 9 студзеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Прагназуюцца снег, завіруха, у многіх раёнах пройдзе моцны снег. Месцамі чакаецца мокры снег, галалёд, наліпанне мокрага снегу.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвым з пераходам на заходні 6—11 м/с, на большай частцы тэрыторыі — з парывамі да 15—20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 па захадзе да мінус 10 градусаў па ўсходзе.
Удзень чакаецца ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла.
Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі





