Асобнікі апошняга выпуску сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo, які паступіў у продаж незадоўга да трагедыі ў штаб-кватэры выдання, з'явіліся на анлайн-аўкцыёнах у інтэрнэце.

Наклад памерам 60 тысяч копій быў раскуплены неўзабаве пасля трагедыі, набыць яго ў кіёсках ўвечары ў сераду было ўжо немагчыма. Да тэракту цана часопіса ў сярэднім не перавышала 5 еўра.

У цяперашні час на інтэрнэт-аўкцыёне EBay кошт выпуску часопіса №1177 ад 6 студзеня 2015 г. вагаецца ад $60 да $3500. Адзін з асобнікаў быў прададзены больш чым за 5 тысяч еўра — цана на часопіс павышалася ў ходзе таргоў 35 разоў.

Да цяперашняга часу для куплі даступныя 28 копій выдання

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?