Рыма-каталіцкая парафія Святой Тройцы ў Глыбокім адчыніла сваю інтэрнэт-краму Catholicshop.by. У ёй можна набыць хрысціянскую літаратуру, абразы, атрыбутыку, сувеніры.

Больш як палову асартыменту складаюць кнігі, якія прадстаўлены 396 найменнямі – рэлігійныя, філасофскія, мастацкія творы, літаратура па псіхалогіі і выхаванні. Стваральнікі не абмежаваліся толькі каталіцкімі аўтарамі – многія кнігі па псіхалогіі напісаныя пратэстантамі, а творы праваслаўнага святара Аляксандра Меня нават вылучаныя ў асобны раздзел.

Сайт аформлены цалкам на беларускай мове.

Мінусам крамы ёсць высокія кошты. Калі параўноўваць кошты на кнігі, то яны даражэйшыя, чым у сталічнай краме «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25). Тым, хто жыве не ў Мінску, выбіраць не даводзіцца, бо ў рэгіёнах цяжка знайсці ў продажы хрысціянскую літаратуру. Наогул, гэта першая хрысціянская інтэрнэт-крама ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?