Падобна на тое, што абодва штурмы пачаліся сінхронна.

АФП паведаміла, што закладнік, якога ўтрымлівалі ў Дамартэне браты Куашы, вызвалены і знаходзіцца ў бяспецы.

Радыёстанцыя BFMTV паведамляе, што браты Куашы не бралі закладніка ў Дамартене. Магчыма, адзін з супрацоўнікаў друкарні схаваўся ўнутры, і браты нават не ведалі пра гэта. Як перадае карэспандэнт Бі-бі-сі ў Парыжы, гэты супрацоўнік цягам усяго дня таемна інфармаваў паліцыю. Афіцыйнага пацверджання гэтых звестак пакуль няма.

Карэспандэнт АР паведаміў тады ж, што бачыў, як паліцэйскія бяруць штурмам супермаркет кашэрных прадуктаў у 20-й акрузе Парыжа. Адна жанчына выбегла на вуліцу. Мяркуюць, што сярод закладнікаў — жанчыны і дзеці.

Вызваленыя закладнікі каля кашэрнай крамы.

Вызваленыя закладнікі каля кашэрнай крамы.

Крыніца агенцтва АФП паведаміла, што браты Куашы выбеглі на вуліцу, страляючы ў бок паліцэйскіх. Паводле інфармацыі паліцыі, яны застрэленыя паліцыяй.

Аперацыя па вызваленні закладніка ў Дамартэне.

Аперацыя па вызваленні закладніка ў Дамартэне.

Злачынец, што захапіў закладнікаў у кашэрнай краме на ўсходзе Парыжа таксама забіты, паведаміла газета Le Monde. 

У выніку штурму крамы былі вызваленыя 15 закладнікаў, паведамляе агенцтва АП са спасылкай на неназванага ізраільскага чыноўніка.

Гібель чацвярых закладнікаў афіцыйна пацвердзіў французскі прэзідэнт у сваім тэлезвароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?